У ЛІДЗЕ ЗВАРЫЛІ НОВЫ ГАТУНАК ДА ЮБІЛЕЮ МІНСКА — «МЕНСКАЕ 1067»

«Лідскае піва» прэзентавала «Менскае 1067» першы гатунак з лімітаванай лінейкі «Менскае». Новы прадукт – прысвячэнне 950-годдзю Мінска. Аўтар трох гатункаў – галоўны півавар кампаніі Алег Малахаў.


У старажытныя часы тэрыторыя сучаснага Мінска, якую засялялі ўсходне-славянскія племёны: крывічы і дрыгавічы, уваходзіла ў склад Полацкага княства – буйнога незалежнага дзяржаўнага аб’яднання, якое было сфарміравана на беларускіх землях. Горад з’яўляўся магутнай крэпасцю на паўднёвых межах княства.

Першае згадванне пра Мінск знаходзіцца ў «Аповесці мінулых гадоў». Яно адносіцца да 1067 года, калі сыны кіеўскага князя Яраслава Мудрага прыйшлі пад сцены горада з патрабаваннем здаць Мінск. Веча адмовілася здаць горад, у выніку адбылася знакамітая бітва на Нямізе, у кантэксце якой упершыню згадваецца наша сталіца.

Менавіта гэтай важнай даце – 950-годдзю Мінска – прысвечаны выпуск новага гатунку з лімітаванай серыі піва «Менскае». Серыя складаецца з трох гатункаў, кожны з якіх прысвечаны важнай даце ў гісторыі сталіцы.

«Гэты год – асаблівы для мінчукоў і для ўсіх беларусаў: 950-годдзе святкуе сталіца, якая за доўгія гады існавання стала сведкам ды ўдзельнікам шматлікіх адметных падзей. ААА «Лідскае піва», маючы больш за 140 гадоў досведу ў броварскай справе, не магла абысці  гэту паказальную падзею. Мы палічылі, што спецыяльная лімітаваная лінейка, прысвечаная самым важным датам у гісторыі нашай легендарнай сталіцы, стане выдатным падарункам для спажыўцоў. «Менскае» створана як павага да горада, яго жыхароў, яго традыцый і гісторыі. Гэтай серыяй мы жадалі прадэманстраваць нашу сувязь з Мінскам. Упэўнены, гэты прадукт спадабаецца ўсім», – пракаменціраваў генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс.

«Менскае  1067» – першы гатунак з лінейкі. Гэта класічны еўрапейскі светлы лагер з мяккім смакам, прыемным хмелевым водарам і лёгкім прысмакам. Колькасць алкаголю ў напоі – не менш за 4,5%. Масавая доля сухіх рэчываў – 11%.

У састаў «Менскае 1067» уваходзіць чатыры класічных піўных інгрэдыента:

  • Вада падрыхтаваная памякчаная з артэзіянскай свідравіны, якая размешчана на тэрыторыі прадпрыемства «Лідскае піва»;
  • Солад – светлы броварны ячменны;
  • Хмель духмяных гатункаў з паніжаным утрыманнем гаркаты (ЗША);
  • Дрожджы нізавога закісання.

«Менскае 1067» цалкам адпавядае нямецкаму закону аб чысціні броварства: у склад яго ўваходзяць толькі традыцыйныя інгрэдыентамі, без мутнасці, кансервантаў і стабілізатараў.

Першая партыя новага прадукту з’явіцца на паліцах крам 27 сакавіка 2017 года. Рэкамендаваная цана – 1 рубель 56 капеек за 0,5 літра ў шкляной бутэльцы. Таксама «Менскае» з сярэдзіны красавіка можна будзе набыць у ПЭТ-упакоўцы 1,0 л і алюмініевай бляшанцы 0,5 л. Піва застанецца ў партфелі кампаніі на працягу ўсяго юбілейнага для Мінска 2017 года. Астатнія гатункі паэтапна з’явяцца на паліцах крам цягам вясны і будуць пададзены на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

ПРАЗМЕРНАЕ ЎЖЫВАННЕ ПІВА ШКОДЗІЦЬ ЗДАРОЎЮ

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: