Акустычны канцэрт Re1ikt у Берасці — 12/05/17

12 мая у клубе LOFT вы зможаце пачуць чароўную акустыку ад неверагоднага гурта Re1ikt!

Re1ikt  —  гэта гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем.

Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.

Re1ikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты. Гурт грае як электрычныя, так і акустычныя канцэрты. І ў залежнасці ад фармата выступаў, музыка каманды з драйвовай і завадной ператвараецца ў паветраную і лірычную.

Квіткі: ад 8 BYN

Дзе: LOFT lounge&bar, вул. Савецкая, 73

Калі: 12 мая а 19.00

Падрабязнасці у афіцыйнай сустрэчы ў VK: https://vk.com/re1iktbrest1205

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: