23 чэрвеня ў Берасце прыедзе знаны стрыт-арт мастак Сяргей Русак aka Ізюм.
Сяргей зробіць для вас вулічны перфоманс з маляваненем постэраў з спецыяльна распрацаваным прынтом для “Дзедзіч”. У дворыку мастак намалюе, для першых 15 наведвальнікаў, постэр з дапамогай уласных трафарэтаў.
Сяргей Русак мастак з Ліды, але яго творчасць раскідана па ўсёй Беларусі. Самыя вядомая яго праца, гэта стрыт-арт з Чапскім на вул. Кастрычнецкай у Менску. Зроблены ў межах фестываля Vulica Brazil. Усе яго працы можна паглядзець тут. А сачыць за ім лепш за ўсё ў Instagram. А таксама, кожнаму хто прыйдзе, мы надрукуем прынт на яго цішотку па метаду шэлкаграфіі. Прыносце цішотку з бавоўны светлага колеру, без прынтоў.
Ва ўсіх працэсах вы зможаце паўдзельнічаць асабіста. Чакаем усіх закаханых у родную старонку і з прагай да жыцця.
Што: друк постэраў і цішотак.
Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1.
Калі: 23 чэрвеня 19:30.
Уваход вольны.
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.