Праект Infographer.by у межах кампаніі «Чытаем Беларускую» пачаў збор сродкаў для выдання лімітаванага выпуску нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку.
Арганізатары выпусцяць серыю з 6 нататнікаў, на якіх будуць прадстаўлены матывацыйныя цытаты з арыгінальнымі выявамі іх аўтараў: Францыск Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч.
«Мы паставілі перад сабой задачу выпусціць серыю прыгожых, цікавых нататнікаў з якасным дызайнам, якія будзе прыемна выкарыстоўваць любому беларусу, і разам з тым адзначыць знамянальную падзею ‒ 500-годдзе беларускага кнігадруку», ‒ кажа кіраўнік праекта Кірыл Стаселька.
Падтрымаць кампанію па зборы сродкаў і разам з тым зрабіць перадзамову нататніка або ўсёй серыі можна па спасылцы: https://www.talaka.by/projects/2096/overview
Чытаем беларускую ‒ культурніцкая кампанія па папулярызацыі беларускай літаратуры. Сачыць за кампаніяй можна ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/chytajem/
https://www.instagram.com/chytajem/
Infographer.by ‒ першы візуальны часопіс пра Беларусь, усе матэрыялы якога прадстаўлены ў фармаце статычнай і відэа інфаграфікі. Сачыць за кампаніяй можна ў сацыяльных сетках:
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.