Нарэшце гэта адбылося! Выдатны пясняр зямлі беларускай Лявон Вольскі прэзентуе свой новы альбом пад назвай «Псіхасаматыка». Канцэрт адбудзецца 3 снежня ў адноўленым клубе LOFTAS, а беларусам, па добрай традыцыі, прапануюць амаль бясплатныя візы (калі вы не жыхар сталіцы, то за паслугі візавых цэнтраў давядзецца заплаціць 20 еўра ).
«Псіхасаматыка» — гэта першы альбом Вольскага пасля смерці яго жонкі Ганны, якая з’яўлялася яго правай рукой і надзейнай апорай. Грошы на альбом збіраліся праз краудфандынг, а працавала над ім, як і заўсёды, нарвежская каманда на чале з Снорэ Бергерудам. Ён жа адказваў і за мінулы альбом «Грамадазнаўства», які вельмі цёпла прынялі крытыкі і аматары творчасці спевака. Па словах Лявона Вольскага на альбоме будзе 8 драйвовых і 8 лірычных песень. Ну а сама прэзентацыя, як і ўсё канцэрты музыкі, будзе яркай і насычанай пазітыўнамі эмоцыямі. На працягу двух гадзін прагучыць увесь новы альбом, песні з «Грамадазнаўства» і лепшыя кампазіцыі з папярэдніх гуртоў і праектаў Вольскага. Квіткі на танцпол каштуюць 65 рублеў, падрабязней пра візавую падтрымку і кошт квіткоў на сайце muztur.by.
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.