Беларусы ня змогуць рабіць пакупкі ў польскіх крамах, як раней

Польшча ўвядзе абмежаваньні на гандаль у нядзелі. Пра гэта паведаміў кіраўнік падкамітэту ў пытаньнях рынку працы ў Сэйме Польшчы Януш Сьнядэк.


У інтэрвію радыёстанцыі TOK FM Сьнядэк патлумачыў, што наконт гэтага ўжо прынятае палітычнае рашэньне. Паводле новых правілаў, пакупкі ў крамах можна будзе рабіць кожную другую нядзелю месяца. Гэтыя правілы павінны ўвайсьці ў жыцьцё 1 студзеня 2018 году.

Дыскусія пра абмежаваньне гандлю ў нядзелю адбываецца ў Польшчы ня першы год. Прафсаюз «Салідарнасьць» выказваўся за поўную забарону нядзельнага гандлю. Гучалі ідэі скараціць працоўны дзень у крамах да 14-й гадзіны.

Паводле апытаньня з сакавіка, 59% апытаных палякаў былі супраць забароны гандлю ў нядзелю. 35% падтрымалі новыя правілы.

Штогод беларусы пакідаюць у польскіх крамах больш за 100 мільёнаў эўра. Праціўнікі забароны нядзельнага гандлю прыводзілі гэты аргумэнт у якасьці аднаго з галоўных. Скарачэньне гандлю адчучавальна адаб’ецца на гандлёвых сетках у памежных рэгіёнах ва ўсходняй Польшчы.

Крыніца інфармацыі: SVABODA.ORG

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: