Гурт Shuma падае заяўку на Еўрабачанне

Учора, 25 снежня, калі добрая палова хрысціянскіх вернікаў адзначала Раство Хрыстова, гурт Shuma на сваёй старонцы ў facebook аб’явіў аб падачы заяўкі на Еўрабачанне.


«Падаем заяўку на Еўрабачанье. Сёлета вырашылі прыняць удзел. Нам спатрэбіцца ваша дамапога, прайсьці адбор — складаная і аб’ёмная праца. Калі вы жадаеце далучыцца да кампаніі рэклямнага флуду — пішыце прыватна. Скажам, вы можаце зрабіць стыкер, ці памагчы з таргет рэклямай, рабіць рассылкі, разносіць дыскі на радыё, памагаць нам з крэатыўнымі акцыямі, ці напісаць пра нас на сваім партале ці блогу — то будзем радыя! Як вы ведаеце, Shuma гэта праект без прадусара, мы такі я ж людзі, як і вы. Таму без грамадзкай падтрымкі прайсьці адбор нерэальна. Запрашаем паспрабаваць разам, га?Загадайма цуд на Раство!» — гаворыцца ў звароце гурта.

Shuma — калектыў, які ўварваўся на музычны небасхіл Беларусі с дэбютным альбомам «Znivo» і адразу разварушыў балота фольк-музыкі. Пераасэнсаванне народнай творчасці пасродкам сучасных музычных форм знайшло свайго слухача не толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны. Стылістычныя рамкі гурта не абмяжоўваюцца EBM ці IDM. Тут можна пачуць якасны кампот з Acid Jazz, Ambient, Techno, Digital Archaica, Folktronica і г.д. Абмяжоўваць сябе ў XXI стагоддзі — гэта маветон. Акрамя музычнага складніка, які уводзіць у гіпнатычны этна-транс, гурт робіць акцэнт на візуалізацыі сваіх канцэртаў. Чалавек, які трапляе на выступ Shuma цалкам пагружаецца ў атмасферу архаікі, атрымліваючы адразу два аргазмы: музычны і візуальны.

Shuma — праект, за якім не стаяць прадзюсары з маркетолагамі. Усе робяць самі, па добрай схеме DIY. Але каб дастукацца да журы і простых людзей ім патрэбна народная падтрымка. Таму калі хтосьці з вас ведае, як дапамагчы гурту, пішыце ім ў асабістыя паведамленні. Бо Shuma — адзін з нешматлікіх калектываў, які можа паказаць  краіну і яе гісторыю без нафталінавага флёру і пафасу.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: