#БНР100. Падрабязная праграма фестывалю ў Берасці

Падрыхтоўка да вулічнага свята на плошчы Свабоды, прысвечанага стагоддзю БНР, падыходзіць да фініша. Арганізатары прайшлі ўсе ўзгадненні з гарвыканкамам і свята адбудзецца 25 сакавіка з 12:00 да 17:00. У сувязі з гэтым Бінокль дзелiцца падрабязнай праграмай фестывалю.


12:00-12:45. Мітынг:

  • Выступы палітыкаў і грамадскіх актывістаў;
  •  Прыняццё рэзалюцый.

12:00 – 17:00:

  • Пляцоўка з рамеснымі вырабамі. Майстар-класы рамеснікаў;
  • “Кірмаш валанцёрства” грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў;
  • Выстава гістарычных фотаздымкаў да 100-годдзя БНР “Брэст 100 год таму”;
  • Дзіцячая пляцоўка. Гульні, маляванкі, майстар-клас з глінай ад Таццяны Амельяновіч;
  • Продаж сімволікі, кніг, адзення;
  • Фотазона ў нацыянальным стылі;
  • Выступы клубаў рэканструктараў;
  • «Друкарня #БНР100». Выраб прынтоў з сімволікай фестываля. Першыя 50 ўдзельнікаў змогуць бясплатна яго надрукаваць на сваёй баваўнянай цішотцы.

 13:00-17:00. Канцэрт:

 Як дапамагчы фестывалю:

  • Далучыцца да арганізатараў і стаць валанцёрам. Для гэтага трэба запоўніць кароткую форму па спасылцы;
  • Ахвяраваць сродкі праз краудфандынг на правядзенне канцэрта, выраб святочнай сімволікі і друкаванай прадукцыі.

Важная інфармацыя:

  • Арганізатары заклікаюць прыносіць бел-чырвона-белыя сцягі ды іншую нацыянальную сімволіку;
  •  Па патрабаванні органаў аховы правапарадку у мэтах бяспекі будзе арганізаваны дагляд удзельнікаў. На тэрыторыю фестывалю нельга праносіць колючыя і рэжучыя прадметы, алкаголь, напоі ў шкляной тары, гаручыя вадкасці і іншыя прадметы, якія могуць пагражаць жыццю і здароўю грамадзян.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: