17 лістапада ў Берасце з прэзентацыяй сваёй апошняй кнігі «Возера радасці» прыязджае, бадай, адзін з самых галоўных сучасных беларускіх пісьменнікаў — Віктар Марціновіч. Сустрэча адбудзецца ў тайм-клубе «HIGH VOLTAGE» (вул. Дзяржынскага, 50). Пачатак імпрэзы а 19-й гадзіне, інфалінія: +375 29 727 30 97.
“Возера Радасці” — пятая кніга Віктара Марціновіча і, паводле прызнання аўтара, “самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль”, а таксама “спроба прыбраць фільтры, якія існуюць паміж сэрцам і мастацкім тэкстам”.
Калі вы жадаеце пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка і правесці вечар у добрай кампаніі, то гэта самы што ні на ёсць зручны момант, тым больш, што ўваход вольны.