18 лістапада ў Берасце завітае польская журналістка-рэпартажніца Малгажата Шэйнэрт, якая прэзентуе сваю кнігу «Насыпаць горы. Палескія гісторыі», прысвечаную аднаму з самых таямнічых куткоў Беларусі.
Гэтая кніга — усеахопны аповед пра рэгіён, дзе доўгі час жылі тутэйшыя людзі — палешукі, для якіх радзіма — гэта не гісторыя ці палытыка, а месца чалавека ў космасе. Гэта застылы ў часе свет магнатаў, паноў і сялян, прамыслоўцаў, гандляроў і цадыкаў, а таксама яго драматычны фінал.
Польская пісьменніца распавядае пра Пінск і яго ваколіцы па-за межамі часу. Тут мінулае пераплятаецца з сучаснасцю, а знакамітыя дзеячы становяцца ў адзін шэраг з простымі людзьмі, якія жывуць далёка ад палітыкі і сцерагуць сваіх багоў і сваю мову.
Сустрэча адбудзецца з удзелам аўтаркі і перакладчыц Марыі Пушкінай і Алены Пятровіч.
Дзе: Прастора КХ (вул. Халтурына, 2/1, г. Берасце)
Калі: 18 лістапада а 18.00
Уваход вольны.
Суполка ў VK.