Навошта табе Мухавец, калі ёсць Возера Радасці? Віктар Марціновіч у Берасці

17 лістапада ў Берасце завітаў с прэзентацыяй сваёй новай кнігі «Возера Радасці», бадай, адзін з самых галоўных пісьменнікаў сучаснай Беларусі Віктар Марціновіч. Яго раманы перакладзены на фінскую, шведскую, ангельскую, нямецкую мовы і паспяхова прадаюцца ў кніжных крамах свету.

img_8163

Аўтар пачаў з прывітання і сказаў, што напрыканцы лістапада ён з’язджае ў Швейцарыю пісаць раман.

img_8159

На працягу ўсёй сустрэчы пісьменнік жартаваў, казаў, што «такія імпрэзы незвычайныя для сённяшняга часу, людзі ходзяць паглядзець на пачварынку, якая зарабляе грошы прозай у нашай краіне, бо гэта так жа дзіўна, як бомж-мільянер і з’яўляецца такім жа аксюмаронам».

img_8158

«Возера Радасці» Віктар Марціновіч напісаў каля палутара-двух гадоў таму і лічыць, што гэтая кніжка — самая галоўная і грунтоўная з тых, што ён стварыў.

img_8168

На сустрэчы аўтар распавядаў пра свой досвед чытанняў у Германіі, казаў, што там людзі ходзяць на такія сустрэчы нават з раздрукаванымі з інтэрнэту партрэтамі пісьменніка, каб узяць аўтограф.

img_8173

Канешне, абавязковым элементам любой сустрэчы з’яўляюцца пытанні ад наведвальнікаў. Віктар Марціновіч адказваў шчыра і грунтоўна.

img_8183

Раіў прачытаць раман брытанскага пісьменніка Джуліана Барнса «Шум часу», які яго вельмі ўразіў.

img_8179

З беларускіх аўтараў вылучыў Уладзіміра Някляева з яго раманам «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», Ігара Бабкова, Юрыя Станкевіча, Альгерда Бахарэвіча, параіў кожнаму прачытаць хоць адзін твор Святланы Алексіевіч, удакладніўшы, што спіс аўтараў няпоўны, і ўсіх пісьменнікаў не хопіць часу пералічыць.

img_8182

Галоўным элементам любой імпрэзы з’яўляецца аўтограф-сесія, і гэтая сустрэча не стала выключэннем. Віктар Валер’евіч ахвотна падпісваў кніжкі ўсім жадаючым, якіх было даволі шмат, нягледзячы на надвор’е. Напрыканцы хочацца падзякаваць пісьменніку за тое, што ён выязджае за межы сталіцы і сустракаецца з людзьмі, якія яго чытаюць, а такіх хапае, што яшчэ раз даказала гэтая сустрэча.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: