Кідайце свае заморскія і буржуйскія «Uno» з «Гульнёй прастолаў» і бяжыце ў нядзелю ў культурны цэнтр «Грунтоўня». Там у 16:00 будзе прадстаўлена ўнікальная стратэгічная настольная гульня, з элементамі дапоўненай рэальнасці пад назвай «Прастол Вялікага княства Літоўскага».
У праграме: сустрэча з аўтарамі, магчымасць паспрабаваць і прыдбаць сабе ўнікальную гульню па матывах айчыннай гісторыі:
— на карце ВКЛ размешчаны 14 земляў – вам патрэбна кантраляваць як мага больш;
— захоплівайце землі супернікаў і бараніце права на ўладу на сваіх тэрыторыях;
— удалая стратэгія і размеркаванне рэсурсаў дапамогуць абыйсці супернікаў;
— змагайцеся, адказваючы на пытанні – будзе прапанавана да 4 варыянтаў адказу.
Падрабязней пра гульню на сайце //prastol.by/, пра саму сустрэчу ў суполцы.
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.