Што вы ўяўляеце, калі чуеце пра фольк-музыку? Напэўна, барадатых брутальных дзядзек, якія граюць метал і спяваюць пра Перуна і ўвесь пантэон паганскіх багоў. Але ёсць у нашай краіне гурт ŠUMA , які адначасова выкарыстоўвае архаічныя спевы Беларусі і сучасную электроніку. Усё гэта суправаджаецца казачным голасам вакалісткак Русі і Надзеі.
Дык вось, 9 снежня ŠUMA прыязджае ў Берасце з прэзентацыяй альбома «SONCA». Канцэрт адбудзецца ў Black City Bar. Пачатак у 19:00, кошт квіткоў — 8, 10 рублёў, а астатнія падрабязнасці ў сустрэчы.