«Народны альбом» у Менску. 24/02/2017

«Нешта ў лесе здохла» — менавіта так можна адрэагаваць на навіну аб тым, што Лявону Вольскаму і Зміцеру Вайцюшкевічу дазволілі выступіць у Менску. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку прадзюсар Уладзімір Шаблінскі.

«Агенцтвам «Шаблі» атрымана гастрольнае пасведчанне на правядзенне ў «Прайм холе» канцэрту «Народны альбом». Я выказваю ўдзячнасць кіраўніцтву пляцоўкі за заключаную дамову арэнды, Галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама — за ўзгадненне мерапрыемства. У год культуры — больш культурных падзей!», — напісаў ён.

img_0663_29159992430_o-660x440

Увосень 2016 года адзначалася 20-годдзе «Народнага альбома» — найбольш яркага і вядомага музычнага праекту суверэннай Беларусі. Урачысты канцэрт з аншлагам прайшоў у Беластоку, а вось цяпер адбудзецца на канцэртнай пляцоўцы клуба «Prime Hall».

У праекце выкарыстаны вершы Міхаіла Анемпадыстава, якія распавядаюць пра жыццё заходнебеларускага мястэчка ў 1920-1930-х. На альбоме акрамя Вольскага і Вайцюшкевіча можна пачуць Аляксандра Памідорава, Касю Камоцкую, Вераніку Круглову і іншых беларускіх музыкаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: