8 снежня ў 19:00 у Прасторы КХ адбудзецца адкрыцце выставы “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”, накіраванай на тое, каб паказаць становішча бежанцаў з Паўночнага Каўказу на беларуска-польскай мяжы.
Выстава з’явілася вынікам калабарацыі паміж мастакамі, куратарамі і валанцёрамі праваабарончай ўстановы Human Constanta.
Адным з кірункаў дзейнасці Human Constanta з’яўляецца распаўсюд інфармацыі і асвета: прыцягненне ўвагі беларускай, польскай і міжнароднай грамадскасці да праблемы і спрыяння найхутчэйшаму яе вырашэнню, што з’яўляецца адной з важных задач місіі.
Серыя партрэтаў Аляксандра Васюковіча пакажа бежанцаў з Чачні і іхні брэсцкі побыт, чаканне патрэбнага цягніка, якое неверагодна зацягнулася, жыццё на здымнай кватэры ці на вакзале. Відэа Максіма Сарычава на сінтэззе актывізму і відэа-арту па сутнасці з’яўляецца дакументацыяй валантэрскай актыўнасці. Аляксей Талстоў аналізуе выказванні польскіх афіцыйных асобаў, бежанцаў і праваабаронцаў і стварае на іх аснове самастойны тэкставы матэрыял. Яшчэ адным экспанатам, які куратары ўключылі ў экспазіцыю, з’явяцца працы Марыны Напрушкінай з праекту “Бібліятэка ўцекача”, серыя сшыткаў з ілюстрацыямі судовых працэсаў па заявах на атрыманне прытулку ў Нямеччыне.
Дзе: Прастора КХ, Брэст, вул. Халтурына 2/1
Калі: з 8 па 22 снежня паводле графіку: чацвер, пятніца: 17:00 — 19:00; субота, нядзеля: 15:00 — 19:00.
Хто: Аляксандар Васюковіч
Аслан Гайсумаў
Марына Напрушкіна
Максім Сарычаў
Аляксей Талстоў
Валанцёры праваабарончай місіі ўстановы “Human Constanta”