Новы аўтавакзал у Брэсце загучыць па-беларуску! Будуць агучваць адпраўленне і прыбыццё

Памятаеце, мы пісалі, што новы аўтавакзал часткова будзе беларускамоўным (шыльды і стэнды)? Дык вось учора стала вядома, што па-беларуску будуць агучваць інфармацыю пра адпраўленне і прыбыццё транспарту, — паведаміў «Дзедзіч».


Пра гэта рашэнне распавяла Дар’я Намятава, каардынатар ініцыятывы «Аўтавакзал па-беларуску».  Кіраўніцтва аўтавакзала плануе зрабіць агучванне адпраўлення і прыбыцця транспарту на беларускай мове. Рэйсы, якія накіроўваюцца ў замежныя гарады, будуць дадаткова агучвацца яшчэ на ангельскай.

Начальнік аддзела арганізацыі перавозак ААТ «Брэстаблаўтатранс» Барыс Калінін паведаміў, што ініцыятыву аб беларусізацыі “сэрца” міжгародніх і міжнародных перавозак падтрымаў і старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Ініцыятыву «Аўтавакзал па-беларуску» рэалізавала Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» у межах кампаніі «Наша мова». Подпісы збіраліся і анлайн праз сайт petitions.by, і ўжывую ў Дзень роднай мовы 21 лютага.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: