Чытаем па-беларуску: у Брэст едзе кніжны фестываль «Прадмова»

На працягу ўсёй суботы можна будзе пазнаёміцца з выдатнымі беларускімі пісьменнікамі, мастакамі і філосафамі. Прапануем не прапускаць, бо можа менавіта тут вы знойдзеце адказ, чаму батл паміж Бахарэвічам і Марціновічам не спраўдзіў надзей фэйсбучных юзэраў.


Што такое «Прадмова?»

«Прадмова» — фестываль інтэлектуальнай кнігі, які ўпершыню прайшоў у Менску ў 2018 годзе. Ідэя фэсту простая: cтаць уводзінамі і месцам сустрэчы для тых, хто занырвае ў цудоўны свет беларускай літаратуры. Пры дапамозе аўтараў, выдавецтваў, мастакоў і філосафаў фэст распавядае пра тэндэнцыі беларускага літаратурнага рынку і яго галоўных фаварытаў. У гэтым годзе «Прамова» пашырыла межы і адкрыла «гастрольку» на абласныя гарады. У апошні уікэнд фэст прайшоў у Гомелі. У гэтую суботу інтэлектуалы ў Брэсце. 

 Чаго чакаць?

На працягу 10 гадзін будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, аўтограф-сесіі і літаратурныя шоў ад людзей мастацтва. У Брэст прыедуць такія аўтары як Ігар Бабкоў, Валер Гапееў, Анка Купала, ілюстратар Павел Татарнікаў і г.д. На працягу ўсяго фэсту будуць прадавацца кнігі ад беларускіх выдавецтваў па вельмі прыемных коштах. Падрабязную праграму фэста можна паглядзець на сайце «Прадмовы». 

Колькі каштуе?

Не паверыце, але выступы беларускіх літаратараў і па сённяшні дзень застаюцца бясплатнымі. Таму, можаце захапіць з сабой солід-другі, каб папоўніць хатнюю бібліятэку беларускім свежачком.

Што: фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

Дзе: Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1

Калі: 30 сакавіка, субота. З 11:00 да 21:00

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: