Першая ў Беларусі. 5 фактаў пра Брэсцкую Біблію

Памятаеце, як Аляксандр Лукашэнка на тысячагоддзе Брэста прэзентаваў экземпляр Брэсцкай Бібліі, набыты за кошт мясцовых прадпрымальнікаў? У дзень выдання Бібліі на youtube-канале «Слухай сюды» з’явіўся відэа-лікбез па адным з галоўных сімвалаў горада.


Што за Біблія?

Біблія была надрукавана ў Брэсцкай друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага 4 верасня 1563 года. Сёння яна лічыцца шэдэўрам беларускага кнігадрукавання і з’яўляецца адным з галоўных сімвалаў Брэста.

Чым яна каштоўна?

  • Брэсцкая біблія — першая поўная Біблія, надрукаваная на тэрыторыі Беларусі і першая ва Усходняй Еўропе, якая была перакладзена з арыгінальных моваў: грэцкай і іўрыту;
  • Гэта самая вялікая і багата аформленая кніга XVI ст. Яна мае 1500 старонак, прадметны указальнік, план чытання, а таксама каментары на кожнай старонцы;
  • Выданне Брэсцкай Бібліі каштавала неймаверных грошай. Канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл Чорны ахвяраваў 10 тысяч дукатаў — гадавы даход усіх сваіх маёнткаў;
  • Сын Мікалая Радзівіла Чорнага пасля пераходу ў каталіцызм загадаў выкупіць і знішчыць экземпляры Бібліі, надрукаваныя бацькам. На рынку ў Вільні ён зрабіў вялікае вогнішча з кніг. Тым не меньш, да сённяшняга дня захавалася больш за 40 асобнікаў гэтай кнігі;
  •  У Брэсце ёсць некалькі месцаў, дзе можна пабачыць Біблію. У абласной бібліятэцы знаходзіцца арыгінальны фрагмент выдання XVI стагоддзя. Каля яе ж у 2017 годзе быў усталяваны памятны знак, прысвечаны кнізе. Брэсцкую Біблію таксама можна пабачыць ў руках Мікалая Радзівіла Чорнага на помніку тысячагоддзя. Неўзабаве арыгінал кнігі з’явіцца у музеі гісторыі горада, а сёння у гарадской бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання Бібліі.

Ілюстрацыя на галоўнай — Joey Guidone

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: