Праздник вялых аплодисментов и исполкомовских речей: о Дне независимости, которую отобрали

Сёння краіна адзначае Дзень незалежнасці — свята млявых апладысментаў і, натхнёных пяцігодкамі, спічрайтэраў. Наш суверэнітэт даўно згубіўся ў натоўпе салдат і дэманстрацыі баявой тэхнікі. У прыступах клаўстрафобіі ён шукае чалавека, але так яго і не знаходзіць.


Незалежнасць – маркер, якім улада на нашых ілбах малюе слова «лох», і лічыць, што мы не маем люстэркаў. Прыватызацыя суверэнітэту пачалася са з’яўленнем інстытута дзяржавы, і цяпер мы маем чарговую загадку пра курыцу і яйка.

У людзей гвалтоўна адабралі высокае пачуццё незалежнасці, падмяніўшы яго на жаданне асабістага прытулку і гаманца, які напаўняецца два разы на месяц. У 2020-м мы маем два варыянты незалежнасці і не адзін з іх не адпавядае высокім патрабаванням суверэнітэту.

Першы навязаны капіталістычным мысленнем і жаданнем маскуліннага дамінавання над няўдачнікамі. Кардонавы шаблон, у які мы ўстаўляем свае галовы разам з іх змесцівам, дзеля пакарэння пары карпаратыўных прыступак. Гэта не піраміда Маслоў, а некропаль калгасаў.

Другі варыянт незалежнасці – прымусовае прасоўванне святочнага настрою ў масы. Суверэнітэт з-за дроту, «з лёгкім фліртам кірзовых ботаў», як спявалі Deviation. Гэта таксама шаблон, але ў яго разам з галавой устаўляецца яшчэ і цела. Независимость волнуется раз, человеческая фигура замри.

У абодвух выпадках мы бачым кому незалежнасці, штучную падтрымку жыццяздольнасці з дапамогай энерганеэфектыўных сродкаў. Чым больш мы падтрымліваем незалежнасць, тым больш аддаляемся ад яе. Не існуе ў прыродзе чыстага суверэнітэту, імкненне да яго – адна з галоўных мэтаў чалавека.

Менавіта таму палешук, які вырошчвае і збірае маліну мае большы суверэнітэт, чым дзяржава. Ён залежыць толькі ад надвор’я і асабістай працаздольнасці. Усё астатняе рэгулюе рынак, суверэнітэт якога, у сваю чаргу, залежыць ад дзяржавы.

Незалежнасці не патрэбны подзвігі народа, ёй патрэбен сумленны чалавек: з усімі яго слабасцямі і недахопамі. І тут, як у любой сітуацыі трэба выбіраць. Мы можам страціць аўтарытэт, упасці ў вачах грамадства, але ўварваць кавалак асабістай незалежнасці. Выбар за вамі/намі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: