7 студзеня ў сеціве з’явілася навіна аб тым, што на «Талацэ» пачалі збіраць грошы «Савушкінаму прадукту» на пераклад упаковак. Падставай таму стаў запіс Аляксандра Лапко ў фэйсбуку ад 6 студзеня.
Грамадскасць працягвае вельмі горача абмяркоўваць магчымыя змены ў законе «Аб абароне правоў спажыўцоў». Уся справа ў тым, што на цяперашні час расейская мова на беларускіх таварах з’яўляецца абавязковай, а вось беларуская можа дабаўляцца толькі пры жаданні вытворцы.
Многія кампаніі, сярод якіх «Гарызонт», «Слодыч», «Белрыба», МТС, Велком добра выказваліся наконт абароны правоў беларускамоўных спажыўцоў. Пахвальны прыклад паказаў і Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, дырэктар якога падтрымаў ідэю аб тым, каб нанесці інфармацыю для спажыўца на беларускай мове.
Але далёка не ўсё гэта падтрымалі. Міністэрства гандлю і антыманапольнай палітыкі прывяло прыклад ААТ «Савушкін прадукт»:
З гэтага ліста можна зрабіць вынік, што ці ў кампаніі вельмі цяжкія часы, якія не дазваляюць наняць дызайнера і перакладчыка з расейскай на беларускую мову, ці проста кампанія не вельмі хоча займацца такой дробяззю, як пераклад і распрацоўка ўласных этыкетак. Цікава яшчэ тое, што сайт кампаніі аптымізаваны пад чатыры мовы, але беларускай сярод іх няма! Мабыць, прасцей знайсці перакладчыка на іспанскую мову, чым на беларускую.
Таму Аляксандр Лапко зладзіў збор грошай з мэтай дапамогі «Савушкінаму прадукту». Трэба дабавіць, што кампанія па збору сродкаў вельмі паспяховая: за пару дзён сабрана 2071 р. ад 7 удзельнікаў!
А ўчора, 8 студзеня ў сеціве з’явілася петыцыя з мэтай змянення «ці» на «і» у законе «Аб абароне правоў спажыўцоў». На дадзены момант тэкст у законе гучыць так: інфармацыя аб таварах і паслугах павінна даводзіцца да спажыўцоў на рускай ці на беларускай мове.
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.