Жывая Бібліятэка ў Берасці — 20/05/17

Навакольны свет змяняецца куды хутчэй, чым можна ўявіць, але ці можа пры гэтым чалавек заставацца нязменным? Як паказвае практыка, не толькі ня можа, але і не павінен. Бо са з’яўленнем і развіццём наваколля пачалі з’яўляцца і людзі, чые думкі і лад жыцця выходзяць са звыклых нам межаў. Людзі часам стараюцца не стасавацца з людзьмі выходзячымі з шаблонаў, Іншымі. Гэта і перашкаджае развіццю нашага грамадства. А перашкоды варта разбураць, як і стэрыатыпы, на якіх яны будуюцца.


Менавіта з гэтай мэтай адбудзецца Жывая Бібліятэка ў Берасці! На ей вы зможаце пазнаёміцца з “кнігамі”, якія б ніколі не ўбачылі на кніжных палічках – з Жывымі Кнігамі! У іх няма цэнзуры ці рэдактараў, яны такія, якія ёсць. Аб іх ходзіць не адзін дзясятак стэрыатыпаў, з якім варта змагацца. І непасрэдна з гэтай мэтай такія людзі і сталі “кнігамі”: каб адказаць на вашыя пытанні, а недзе і дапамагчы ўласным вопытам.

Уваход ВОЛЬНЫ!

Але папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/4SdcbO

Калi: 20 траўня, 13.00 – 17.00
Дзе: Тайм-клуб «High Voltage», вул. Дзяржынскага, 50
Падрабязнасці: https://www.facebook.com/humanlibraryby/
 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: